ЗАПРАШАЕМ НА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ ЗБОРНІКА МІСТЫЧНЫХ АПАВЯДАННЯЎ ✨«(Ня)чысты Мінск»✨
Усякае можа прымроіцца: і хвост русалкі ў цёмных водах Свіслачы, і прывідны сілуэт балерыны ля Опернага тэатра, і лішняя статуя на Варотах Мінска, і крыважэрныя пасажыры ў паўночным таксі. Упэўненыя, што вам прымроілася? Асцярожна! Нікому не прызнавайцеся, што чуеце, як на пероне звоніць звон, не сварыцеся з кандытарам універсама «Цэнтральны» і сачыце за зоркамі: яны знікаюць не проста так…
Вас чакаюць:
✨ сустрэча з аўтарамі зборніка і заснавальнікамі таварыства беларускіх пісьменнікаў «Шуфлядка Пісьменніка»
✨ спецыяльны госць — батлейка «Дом з марамі»
✨ містычная атмасфера і знаёмства з таямніцамі сталіцы
✨ продаж кніг і мерча ад oz.by
✨ музычны госць-сюрпрыз
✨ розыгрыш прызоў і аўтограф-сэсія з аўтарамі зборніка
✨ прагляд фільма «Чорны замак»
Месца: кінатэатр Піянер, Мінск, вуліца Энгельса, 20
Час: 28 мая (серада), 19:00
Уваход: 12 руб, абавязковая рэгістрацыя!
Да сустрэчы, сябры ❤️
Минск
кинотеатр «Пионер», Минск, ул. Энгельса, 20
Показать на карте
Уже есть билет
Восстановить
Напоминаем, что для того чтобы восстановить билет организатору можно не писать.
Если вы хотите вернуть билеты, вы можете сделать это по ссылке из письма с билетами или оформить запрос организатору в вашем  личном кабинете.